Автомобильные аукционы BIDCAR.EU
Главная » Народный хор ветэранаў "Крыштальныя крыніцы" »

Народный хор ветэранаў "Крыштальныя крыніцы"

  

Народны аматарскі калектыў” хор ветэранаў “Крыштальныя крыніцы”

Год стварэння калектыву: 1983 г.
Заснавальнік: Бічэўская Таццяна Рыгораўна
Мастацкі кіраўнік: Хайдарава Раіса Аляксандраўна
Жанравы накірунак: вакальна-харавы
Агульная колькасць удзельнікаў: 27 чалавек (узрост ад 56 да 82 гадоў)

“Народны аматарскі калектыў” хор ветэранаў “Крыштальныя крыніцы” быў створаны ў 1983 годзе дырэктарам Палаца культуры Т.Р.Бічэўскай да 100-гадовага юбілею шклозавода “Неман”. На пачатку ў рэпертуар хору ўваходзілі песні патрыятычнага гучання. У склад выканаўцаў уваходзілі ветэраны працы шклозавода “Неман”, палова з якіх былі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

З верасня 1987 года калектывам кіруе Раіса Аляксандраўна Хайдарава. Калектыў хора ўдзельнічае мностве мерапрыемстваў Бярозаўскага гарадскога Дома культуры, выязжае з канцэртамі ў розныя населеныя пункты Лідскага раёна і іншых раёнў вобласці, дзе карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў. З кожным новым выступленнем значна расце прафесійны ўзровень калектыву, абнаўляецца рэпертуар. За час працы пад кіраўніцтвам Р.А.Хайдаравай калектыў “Крыштальныя крыніцы” стаў дыпламантам і Лаўрэатам шматлікіх фестываляў і конкурсаў.

Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласнога фестывалю ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, неаднаразова выступаў у санаторыі “Радон” з платнымі канцэртамі, часта праводзіць канцэрты і творчыя сустрэчы ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў г. Бярозаўка, падтрымлівае цесныя творчыя адносіны з ветэранскім калектывам “Майскія зоры”. Традыцыяй сталі выязныя канцэрты ў аддаленыя вёскі Лідскага раёна.

Калектыў хору – гэта адна вялікая сям’я, дзе радасць і гора дзеляць пароўну. Хор – гэта другое жыццё ўдзельнікаў, і кожны новы твор, новае канцэртнае выступленне доўжаць жыццё, дараць малады настрой ўдзельнікам “Крыштальных крыніц”.

Дасягненні "Крыштальныя крыніцы"

1990-1996 гг.– Дыпламант абласных фестываляў ветэранскіх калектываў.

1997г.– Лаўрэат IV Рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў.

1998 г.– Вакальнае трыо хора – Дыпламант Рэспубліканскага Фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”.

1999 г. – Салістка хора Д.І.Казлоўская–Лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”.

1999 г.– Дыпламант фестывалю Нацыяльнага тэлебачання “Золотые ключи”.

2001-2016 гг. – Дыпламант абласных фестываляў ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

2012-2013 гг – Дыпламант VIII і IX адкрытага рэгіянальнага фестывалю “Паланез”  2012-2013гг.” г. Слонім.

    

    

Юный барабанщик Илья Барило на фестивале "Гавалдаш" в Азербайджане

 

Илья Барило покоряет новые вершины. Смотрите наш специальный выпуск "Звезда экрана" и убедитесь в этом сами.

ВИА"Шкляры"-"Краiна мая.". Солист Виктор Микянец.

Литературно-музыкальный онлайн-проект "Строки,опаленные войной". Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь,народный ВИА "Шкляры".

Главная   Наши коллективы   Наши достижения   Расписание занятий   Архив новостей  
Пожаловаться на сайт