Главная » Студыя эстраднай песні "Арт-войс" »

Студыя эстраднай песні "Арт-войс"

  

“Узорны аматарскі калектыў” студыя эстраднай песні “Арт-войс”


Год стварэння калектыву: 2004 г.
Заснавальнік: Карней Вольга Юр’еўна
Мастацкі кіраўнік: Саврас Ксенія Алегаўна                                                                                                                                                                                                                      
Жанравы накірунак: вакальна-харавы
Агульная колькасць удзельнікаў: 20 чалавек (узрост ад 6 да 14 гадоў)

Калектыў студыі эстраднай песні “Арт-войс”  ўдзельнiчае амаль у кожным мерапрыемстве Бярозаўскага гарадскога Дома культуры, розных канцэртных праграмах, конкурсах і фестывалях.

У іх рэпертуар ўваходзяць эстрадныя творы беларускiх, рускiх i замежных аўтараў. Рэпертуар удзельнiкаў пастаянна абнаўляецца i падбіраецца ў адпаведнасцi з iнтарэсамi слухачоў, з асаблiвасцямi ўзросту i магчымасцямi выканаўцаў. Усе ўдзельнiкi з задавальненнем прыходзяць на рэпетыцыi, натхнёна рыхтуюць кожны новы музычны нумар, таму што ўсiх іх аб’ядноўвае любоў да музыкі і спеваў.

Падчас сваёй дзейнасці калектыў паказаў сябе здольным, творчым, умелым і любячым працаваць. Вялікая ўвага надаецца навучальна-творчай рабоце, праводзяцца рэгулярныя рэпетыцыйныя заняткі, дзе асноўная ўвага надаецца павышэнню выканальніцкага майстэрства, засваенню новага рэпертуара. За час існавання калектыву выхавана шмат таленавітых юных спевакоў, некаторыя з іх музыку і спевы абралі сваёй асноўнай прафесіяй.

Работа, якая праводзіцца на студыі эстраднай песні "Арт-войс" з’яўляецца вельмі карыснай і эфектыўнай у плане эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, творчага развіцця і прапаганды нацыянальных культурных традыцый, арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў.


      

     

Юный барабанщик Илья Барило на фестивале "Гавалдаш" в Азербайджане

 

Илья Барило покоряет новые вершины. Смотрите наш специальный выпуск "Звезда экрана" и убедитесь в этом сами.

ВИА"Шкляры"-"Краiна мая.". Солист Виктор Микянец.

Литературно-музыкальный онлайн-проект "Строки,опаленные войной". Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь,народный ВИА "Шкляры".

Создано на www.by
Главная   Наши коллективы   Наши достижения   Расписание занятий   Архив новостей   Карта сайта