Главная » Новости » 13. 07. 2017

“Нам засталася спадчына”.

Янка Купала - першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, які падняў сваімім творамі беларускую літаратуру на сусветны узровень, паказаўшы незвычайную сілу беларускага слова.

13 ліпеня ў Бярозаўскім гарадскім Доме культуры абдыўся творчы вечар-партрэт, прысвечаны 135-годдзю са дня нараджэння Я.Купала “Нам засталася спадчына”.

Вечар-партрэт пачаўся са знакамітага Купалаўскага верша “Курган”. Далей гледачам распавядалі аб жыцці паэта, ад нараджэння да апошняга дня: паказвалі відэаматырялы аб ім, яго сям’і, каханні, аб яго “роднай старонке”, аб сябрах і ворагах, аб яго творчасці. Бурныя апладысменты ў зале прагучалі пасля прагляду відэа - ўрыўка са знакамітай п'есы “Паўлінка”.

На працягу ўсягу вечара аматарскія калектывы Бярозаўскага Дома культуры чыталі вершы Янкі Купалы і спявалі песні: “Мой родны кут”, “Спадчына”, “Дзяўчынка, галубка мая”, “Над калыскай”, “Малітва”.

Таксама была арганізавана выстаўка кніг знакамітага дзеяча культуры. Вялікую ўвагу гледачоў атрымаў першы зборнік вершаў Я.Купалы “Жалейка”.

У канцы мерапрыемства ўсе гледачы мелі магчымасць выказаць свае думкі аб Янке Купале і прачытаць верш паэта, які яму больш за ўсё падабаецца.

 
 

Юный барабанщик Илья Барило на фестивале "Гавалдаш" в Азербайджане

 

Илья Барило покоряет новые вершины. Смотрите наш специальный выпуск "Звезда экрана" и убедитесь в этом сами.

ВИА"Шкляры"-"Краiна мая.". Солист Виктор Микянец.

Литературно-музыкальный онлайн-проект "Строки,опаленные войной". Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь,народный ВИА "Шкляры".

Создано на www.by
Главная   Наши коллективы   Наши достижения   Расписание занятий   Архив новостей   Карта сайта