Главная » Сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне». »

Сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне».

Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне ў роднай Бярозаўцы!

21 лютага на сцэне Дома культуры г. Бярозаўка адбудзецца сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне».

Зміцер Вайцюшкевіч – спявак і музыкант, кампазітар і прад’юсар, уладальнік шматлікіх узнагарод і ганаровых званняў. Сваю кар’еру ён пачынаў у фолк-гурце «Палац» (1992-1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў гурта «Kriwi» (1997-2001). 

На пачатку 2000-х З.Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар’еру, у межах якой ён прайшоў шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні – не фолкавай па сваёй сутнасці але, беспамылкова, беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Пра гэта красамоўна сведчаць усім вядомыя песні «Раскажы мне пра дождж», «Месяц – жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых. 

Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых.

– Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч. 

21 лютага – Бярозаўскі гарадскі Дом культуры (вул. Карзюка, 15). Пачатак у 19:00 гадзін.
Квіткі: 7 рублёў (у касе Дома культуры)

Інфалінія: (8033) 661 14 32 

Создано на www.by
Главная   Что Где Когда   Наши коллективы   Наши достижения   Расписание занятий   Архив новостей   Карта сайта